Государственное учреждение образования

Нарочская средняя школа №1

More Website Templates @ TemplateMonster.com - Mrach 03, 2012!
border-radius border-radius border-radius border-radius border-radius border-radius border-radius border-radius
border-radius
З гісторыі

Народнае вучылішча ў мястэчку Кабыльнік (цяпер аграгарадок Нарач) было адкрыта ў 1873 годзе. Да 1939 года працавала як польская сямігадовая школа. Пасля 17 верасня 1939 года - беларуская школа. Падчас Вялікай Айчыннай вайны школа працягвала працаваць да 1943 года. Нарацкая сярэдняя школа №1 зноў адчыніла дзверы 1 верасня 1944 года. Спачатку гэта была сямігодка, з 1955 года - дзесяцігодка. У 1960 годзе пабудаваны новы будынак школы, у якім вучымся цяпер.

border-radius
Мэта работы:

Стварэнне аптымальных умоў для забеспячэння якасці адукацыі і ўдасканалення адукацыйнага асяроддзя, якое садзейнічае ўдасканаленню прафесійнай кампетэнтнасці настаўніка па пытаннях фарміравання функцыянальнай граматнасці навучэнцаў і асобасна-прафесійных кампетэнцый педагогаў.

border-radius
Задачы:

1. Удасканальваць адукацыйны працэс, арыентаваны на задавальненне адукацыйных патрэб навучэнцаў, які спрыяе павышэнню якасці адукацыі і развіццю іх функцыянальнай граматнасці, ствараць умовы для павышэння якасці адукацыі асоб з АПФР.
2. Ствараць умовы для развіцця творчых здольнасцей адораных дзяцей у працэсе даследчай дзейнасці, удзелу ў алімпіядным руху праз стымуляванне творчай інавацыйнай дзейнасці педагогаў.
3. Ствараць умовы для забеспячэння якаснай дапрофільнай падрыхтоўкі навучэнцаў на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі і рэалізацыі прынцыпаў дыферэнцыраванага навучання ва ўмовах профільнага навучання.
4. Садзейнічаць асваенню настаўнікамі спосабаў арганізацыі навучання навучэнцаў з шырокім выкарыстаннем сучасных сродкаў візуалізацыі, камунікацыі, анлайн узаемадзеяння, штучнага інтэлекту і адукацыйных Інтэрнэт-рэсурсаў.
5. Ствараць абстаноўку псіхалагічнага камфорту і бяспекі жыццядзейнасці вучняў праз удасканаленне маральна здаровых адносін у сацыяльным асяроддзі, прафілактыку правапарушэнняў непаўналетнімі, арганізацыю фізкультурна-аздараўленчай работы і прапаганды здаровага ладу жыцця, стварэнне адаптыўнага асяроддзя.
6. Развіваць і ўмацоўваць матэрыяльна-тэхнічную базу, прадметна-развіваючае асяроддзе, вучэбна-метадычнае забеспячэнне навучання праз актывізацыю работы па развіццю пазабюджэтнай дзейнасці.