Знаменитые выпускники
Балаш Жанна Иосифовна, выпускница 1995 года.
1995-2000 учеба Гроднениский государственный университет им. Я. Купалы. Биология, химия
2000-2003 учитель биологии в Сырмежской средней школе.
2003-2006 аспирантура Гродненского государственного университета по специальности биохимия
2003-2009 преподаватель в Гродненском государственном университете
2009-2012 старший инженер-химик отдела контроля качества на фармацевтическом предприятии г. Витебска
2012-2014 заместитель генерального директора Европейского Учебно-Консультационного Центра по учебной работе в Санкт- Петербурге.
С июля 2014 директор Бюро независимой экспертизы Дорас Эксперт.
В 2014 году закончила обучение по программе Европейского Союза " Управление системой качества", независимый эксперт в области лабораторной деятельности.
Рызгунский Владимир Владимирович, выпускник 1974 года.
Рызгунский Владимир Владимирович родился 1 июля 1958 года в д.Нарочь Мядельского района Минской области. Был третьим сыном в семье, поздним ребёнком. Старший сын - 1944 года рождения, средний Альберт - 1948 . Видимо, родители мечтали о девочке, поэтому и решились уже в довольно зрелом возрасте (матери - 41 год, отцу – 43) завести ребёнка. Родился третий сын, самый любимый. Семья Рызгунских трудолюбивая, сохранившая все традиции крестьянского хозяйства. Оно выделялось среди соседских подворий. Здесь не гнушались тяжёлой работы: выращивали домашний скот – свиней, две-четыре коровы, лошадь, без которой было бы тяжело выполнять работу по уходу за живностью. Отец – человек большой физической силы. В Нарочи часто вспоминают случаи, когда Владимир Александрович на спор поднимал лошадь за передние ноги, переставлял гружённую сеном телегу, если лошади было трудно развернуться.
Семья жила в достатке, который зарабатывался каждодневным упорным трудом. К нему были приучены и все дети. Владимир учился в школе хорошо, с детства увлекался техникой. В то время в школе изучался трактор, и по этому предмету у него всегда была крепкая пятёрка. Желание всё уметь, зарабатывать на жизнь своими руками привело Владимира в Свирское СПТУ-17, где он получил специальность тракториста и некоторое время работал трактористом в совхозе «Нарочь». Закалку мужского характера Владимир продолжил в рядах Советской Армии.
О трудолюбии, целеустремлённости характера говорит тот факт, что сразу после службы в армии Владимир смог поступить в Минский государственный медицинский институт. В 1985 году получил специальность гигиена, санитария, эпидемиология, окончив санитарно-гигиенический факультет, и был назначен на должность главного государственного санитарного врача Воложинского района. За 20 лет работы сумел укрепить материальную базу районного центра гигиены и эпидемиологии. Коллектив неоднократно занимал первые места в областном соревновании. А по итогам работы за 2005 год занял первое место в республике.
Закономерно, что инициативный, опытный специалист был направлен в 2006 году на новый ответственный участок работы – главным государственным санитарным врачом ГУ «Минский зональный центр гигиены и эпидемиологии». Новое место работы потребовало новых усилий, новых знаний, которые получил Владимир Владимирович в Академии управления при Президенте Республики Беларусь по специальности менеджер, а затем при Белорусской медицинской Академии прослушал очно-заочный курс последипломного образования «Управление здравоохранением». Владимир Владимирович – отличник здравоохранения, имеет высшую категорию врача-организатора и врача-гигиениста.
В последнее время Владимир Владимирович работает на должности главного государственного санитарного врача Минской области. Задачи перед санитарной службой столичной области поставлены огромные. На их выполнение и направлены все усилия её руководителя.
Владимир Владимирович женат, жена тоже санитарный врач. Заботы о санитарной культуре у семьи общие. Дочь Анна тоже получила медицинское образование, вышла замуж, сейчас в семье есть большая радость и главная семейная забота – внучка Стефания. Старшая дочь Инесса получила образование в США, живёт в Нью-Йорке.
Вячаслаў Віктаравіч Лапцік, выпускнік 1970 года
Нарадзіўся Вячаслаў Віктаравіч Лапцік 16 верасня 1952 года ў в. Сіманы Мядзельскага раёна Мінскай вобласці. Бацька Віктар Пятровіч родам таксама з Сіманаў, а маці Марыя Іванаўна – з Галубенек. Бацька быў рыбаком, як і многія аднавяскоўцы ў той час. Гэтай справе аддаў усё сваё жыццё: адпрацаваў у рыбгасе 50 гадоў. Быў брыгадзірам рыбакоў, затым – дабытчыкам-інжынерам, галоўным інжынерам. Маці працавала ў калгасе. Як бы цяжка ні прыходзілася ў жыцці, але час ішоў, падрасталі дзеці Лапцікаў. Вучыцца ў школу малы Слава пайшоў у вёску Чараўкі. Закончыў там 8 класаў, паколькі школа была васьмігадовая. Затым у 9-10-ыя класы пайшоў у Нарач. Вучыўся добра, заўсёды яго ставілі ў прыклад іншым. І гэта было гонарам для бацькоў. Марыў Вячаслаў стаць журналістам, пагэтаму, яшчэ будучы ў школе, многа пісаў, друкаваўся ў раённай газеце “Нарачанская зара”, рэдактарам якой з’яўляўся ў той час Міхаіл Трафімавіч Чарняўскі.
У 1970 годзе Вячаслаў Лапцік заканчвае 10 клас Нарацкай сярэдняй школы № 1, уступныя іспыты здае на тры “5” і адну “4” і становіцца студэнтам факультэта журналістыкі БДУ імя Леніна. Вучыцца там з 1970 па 1975 год. З 1988 года завочна вучыцца ў аспірантуры інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР па спецыяльнасці тэатразнаўства. З 1975 года працуе карэспандэнтам у газеце “Чырвоная змена”, рэдактарам Галоўнай рэдакцыі літаратурна-драматычных праграм Беларускага тэлебачання, з 1984 года па 1988 год – рэдактарам рэпертуарна-рэдакцыйнай калегіі Міністэрства культуры БССР, з кастрычніка 1988 года – загадчык аддзела культуры газеты “Літаратура і мастацтва”. У свой час займае пасаду галоўнага рэдактара газеты “Дзеці і мы” (“Сям’я”), “Свабодныя прафсаюзы”, намесніка галоўнага рэдактара часопіса “Родная прырода”. Зараз Вячаслаў Лапцік з’яўляецца намеснікам галоўнага рэдактара часопіса “Промышленная безопасность”.
З 1967 года пачалі з’яўляцца артыкулы і нарысы ў газеце “Нарачанская зара”, пасля з аповесцямі, апавяданнямі, эсэ і нарысамі выступаў на старонках штотыднёвіка “Літаратура і мастацтва”, часопісаў “Бярозка” і “Родная прырода”, “Нёман”, “Полымя” і “Маладосць”. У 1987 годзе ў калектыўным зборніку апавяданняў маладых аўтараў “Першыя сцежкі” ўпершыню было надрукавана апавяданне “Рыбак”, затым у зборніку “Сучаснік – 88” – апавяданне “Шчымлівая спадчына”, у 1985 годзе ў штотыднёвіку “Літаратура і мастацтва” – апавяданне “У дарозе”, пазней – палемічныя нататкі “Небяспечны сіндром”, у часопісе “Полымя” – артыкулы “Плямы на жамчужыне”, “Хвалі гавораць пра легенды”. Выдадзены зборнікі кніг “Мой сум, Нарочча…”, “Паядынак у ціхай затоцы”, “Ранішняя дарога”.
Вячаслаў Лапцік вядомы не толькі як празаік, публіцыст і літаратурны крытык, але і як драматург. Ён напісаў шэсць п’ес, тры з якіх ішлі на тэатральных падмостках: камедыя “Гапон і Кацярына” (Брэсцкі драматычны тэатр), драма “Пакінутыя” (Гомельскі абласны драматычны тэатр), сучасная драма “Аўчары” (Мінскі абласны драматычны тэатр).
Кніга нарысаў “Мой сум, Нарочча…”, зборнік апавяданняў “Паядынак у ціхай затоцы”, публіцыстычныя артыкулы “Загадкі Нарачы” ў часопісе “Промышленная безопасность” – з усяго гэтага бачна, што аўтар – чалавек, адданы сваёй зямлі, сваёй Бацькаўшчыне, які клапоціцца і перажывае пра лёс людзей, пра прыгажосць і чысціню роднага краю.
СТРУЖЭЦКІ ТАДЭУШ ІВАНАВІЧ, выпускнік 1969 года
Нарадзіўся 9.01.1953, в. Падлявонавічы Пастаўскага раёна Віцебскай вобл. Дзеяч культуры, лаўрэат прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Закончыў з адзнакай Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя Горкага (Ленінскі стыпендыят 1973-1975), аспірантуру Маскоўскага дзяржаўнага інстытута культуры (1981).
Працаваў загадчыкам сектара Палаца культуры прафсаюзаў у Мінску (1977), выкладчыкам Мінскага інстытута культуры (1977-1981), намеснікам дырэктара Рэспубліканскага навукова-метадычнага цэнтра народнай творчасці і культасветработы. З 1983 по 2004 г. працаваў у цэнтральным апараце Міністэрства культуры: намеснікам начальніка, з 1989 г. начальнікам упраўлення ўстаноў культуры і народнай творчасці.
Адзін з ініцыятараў і распрацоўшчыкаў праектаў законаў «Аб народным мастацтве, народных промыслах і рамёствах», «Аб ахове фальклору ў Рэспубліцы Беларусь», «Аб бібліятэчнай справе ў Рэспубліцы Беларусь», «Аб музеях і Музейным фондзе Рэспублікі Беларусь», Дзяржаўнай праграмы па падтрымцы народных промыслаў і рамёстваў у Рэспубліцы Беларусь на 2004-2006 гг., раздзела «Культура» Дзяржаўнай праграмы адраджэння і развіцця сяла на 2005-2010 гг., дзяржаўнай праграмы «Культура Беларусі» на 2010 - 2015 гг. і інш.
Аўтар ідэй і арганізатар (старшыня рэспубліканскіх аргкамітэтаў), стаўшых пазней традыцыйнымі рэспубліканскіх і міжнародных фестываляў: народнай музыкі "Звіняць цымбалы i гармонік" (г. Паставы), народнага мастацтва "Беларусь - мая песня", тэатральнага мастацтва "Тэатральныя скрыжаванні" (г.г. Баранавічы, Слуцк, Маладзечна), духавой музыкі "Беларускія фанфары" (г. Баранавічы), нацыянальных культур (г. Гродна), сямейнай творчасці (г. Слонім), народнага гумару "Аўцюкі" (Калінкавіцкі раён), этнакультурных традыцый «Кліч Палесся» і іншых.
У 1990 - 2004 гг. з’яўляўся кіраўніком-каардынатарам Нацыянальнай секцыі Міжнароднага савета па арганізацыі фальклорных фестываляў і традыцыйных мастацтваў (CIOFF).
Са студзеня 2005 г. працаваў саветнікам Галоўнага упраўлення Еўропы Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, з мая 2005 г. — саветнікам па культуры і гуманітарных пытаннях Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча.
Са снежня 2009 г. па красавік 2013 г. працаваў намеснікам Міністра культуры Рэспублікі Беларусь. Курыраваў пытанні падрыхтоўкі спецыялістаў для сферы культуры, музейнай, бібліятэчнай справы, устаноў культуры і народнага мастацтва, работы з нацыянальнымі меншасцямі ў Рэспубліцы Беларусь, беларусаў замежжа, каардынацыі супрацоўніцтва з творчымі саюзамі і грамадскімі аб’яднаннямі. Ініцыяваў стварэнне і забяспечваў працу Кансультатыўнага савета па справах беларусаў замежжа (2009 -2013 гг.), падрыхтоўку і правядзенне Першага фестываля мастацтва беларусаў свету (2010 г, Мінск, Віцебск), рэспубліканскага праекта «Культурная сталіца Беларусі», каардынаваў распрацоўку дзяржпраграм «Слуцкія паясы», «Беларусы ў свеце» і іншых.
З’яўляецца аўтарам 4 вучэбна-метадычных дапаможнікаў, аўтарам праекта і складальнікам кнігі “Беларускія народныя музычныя інструменты”, мае звыш 100 публікацый па праблемах культуры ў розных выданнях Беларусі і за мяжой.
Узнагароджаны Ганаровай граматай і Памятным знакам Міністэрства культуры СССР (1988 г.), Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь (1991), спецпрэміяй Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі за актыўную працу па развіццю народнай культуры і самадзейнай творчасці працоўных (1999), ганаровым знакам Міністэрства культуры «За ўклад у развіццё культуры Беларусі» (2003), памятнай медаллю Таварыства супрацоўніцтва Польшча – Усход (2009), дыпломам Камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКО “За ўклад у развіццё супрацоўніцтва Беларусі з ЮНЕСКА ў дзейнасці па захаванню культурнай спадчыны” (2012), ганаровым знакам Беларускага прафсаюза работнікаў культуры (2013), юбілейным знакам «Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі: 100 гадоў прафсаюзнага руху” (2013), Ганаровым знакам Беларускага фонду культуры “Рупліўцу. Стваральніку” (2017)
З’яўляецца пераможцам Рэспубліканскага конкурсу “Чалавек Года культуры” ў намінацыі “Народная творчасць” (2017).
У сучасны час - намеснік старшыні Беларускага фонду культуры, намеснік старшыні Цэнтральнага камітэта Беларускага рэспубліканскага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму, дацэнт кафедры менеджменту сацыяльна-культурнай дзейнасці Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў
Панкратава (Рогач) Наталля Уладзіміраўна, выпускніца 1967 года
Артадонт, вышэшай катэгорыі, кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт кафедры артадантыі і дзіцячага пратэзавання Маскоўскага дзяржаўнага медыка-стаматалагічнага універсітэта, член прафесійнага грамадства артадонтаў Расіі, член Еўрапейскага грамадства артадонтаў, ганаровы член Артадонтычнага грамадства Беларусі, узнагароджана граматай Міністэрства аховы здароўя Расіі, сярэбраным медалем бібліяграфічнага грамадства Кембрыджскага універсітэта (Англія), аўтар 178 навуковых работ, 2 манаграфій.
Вярэнька Уладзімір Адольфавіч, выпускнік 1967 года
Прафесар, доктар тэхнічных навук, загадчык цэнтрам навуковых даследаванняў і вопытаў дарожна-будаўнічых матэрыялаў БНТУ. Аўтар больш 200 навуковых работ і вынаходніцтваў, 6 манаграфій, 2 на кітайскай мове.
Шапэчка Станіслаў Эдвардавіч, выпускнік 1964 года
Майстар спорта международнага класа на спартыўнай хадзьбе, заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь.
Трэнер Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па лёгкай атлетыцы
Барташэвіч Рэгіна-Марыя Іосіфаўна, выпускніца 1947 года
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры ў Нарацкай сярэдняй школе №1 з 1960 – 1991г.г. Выдатнік асветы, узнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1966 г.), юбілейным медалём “Да 100-годдзя з дня нараджэння У.І.Леніна”, медалём “Ветэран працы”. Агульны працоўны стаж складае 50 гадоў. Актыўная ўдзельніца школьнай мастацкай самадзейнасці.
Кудаба Чеслав Францевич, выпускник 1946 года
Кудаба Чеслав Францевич (1932г.р, д. Кобыльник Поставского р-на, Витебской обл. – 1993, г. Вильнюс).
Географ-геоморфолог, доктор географических наук (1972), профессор (1974).
Окончил географический факультет Вильнюсского университета (1959), где и работал в качестве ассистента (1960), доцента (1967), профессора (1974), заведующего кафедрой географии и картографии (1978–1993). Читал лекционные курсы по геоморфологии, физической географии, охране окружающей среды.
Основное научное направление исследований: гляциоморфология ледниковых возвышенностей Литвы и сопредельных стран. Внёс большой вклад в изучение уникальной формы краевого ледникового рельефа – Балтийской гряды, установлению закономерностей геологического строения и истории формирования этой гряды, расположенной на территории юго-восточной Литвы и частично Беларуси. Он активно занимался проблемами охраны природы и установлению геоморфологических памятников природы.
Автор более 100 научных публикаций, в том числе нескольких монографий и ряда научно-популярных статей.