Государственное учреждение образования

Нарочская средняя школа №1

More Website Templates @ TemplateMonster.com - Mrach 03, 2012!
Главная: Школьная жизнь
border-radius
Тэма педагагічнага праекта ”Далучэнне навучэнцаў да народных традыцый у шосты школьны дзень праз знаёмства з самабытнай нацыянальнай кухняй“

Галоўнай задачай выхавання, абазначанай у Кодэксе Рэспублікі Беларусь аб адукацыі і Канцэпцыі бесперапыннага выхавання дзяцей і вучнёўскай моладзі ў Рэспубліцы Беларусь, з’яўляецца фарміраванне грамадзянскасці, патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці на аснове дзяржаўнай ідэалогіі.
Місія праекта – стварэнне ўмоў для фарміравання нацыянальнай самасвядомасці. Каманда вучняў і настаўнікаў дзяржаўнай установы адукацыі ”Нарацкая сярэдняя школа №1“ у суботні школьны дзень адправілася да мясцовых гаспадынь. Па дамоўленасці сталыя жанчыны прапаноўваюць аповед аб аўтэнтычнай мясцовай страве і гатуюць яе разам з дзецьмі, каштуюць. У выніку мы атрымліваем унікальны рэцэпт, а затым і меню кабыленскіх страў з рэцэптамі, а таксама відэа майстар-клас.
Аграгарадок Нарач – гэта старадаўняе мястэчка. Першае ўзгадванне аб ім датуецца 1493 годам. Яго тагачасная назва – Кабыльнік – ужываецца мясцовым насельніцтвам, ды і не толькі, і ў цяперашні час. Над аграгарадком узвышаюцца касцёл і царква, якія прадстаўляюць інтарэс для турыстаў і працягваюць збіраць вернікаў па сённяшні дзень. Гэтае суседства падкрэслівае характар мясцовага насельніцтва і ўсяго беларускага народа – добразычлівасць, адкрытасць, гасціннасць.
Сучасная школа Кабыльніка праславілася сваімі адносінамі да турызму. Многія турыстычныя праекты былі паспяхова рэалізаваны, наш вопыт быў прызнаны на абласным і рэспубліканскім узроўнях. 2022 год спыніў запыты на вандроўкі і прымусіў азірнуцца вакол сябе. А чаму б і не?
Шосты школьны дзень ідэальна падыходзіць для нашых вандровак. І такія суботы падабаюцца дзецям, бо такое правядзенне часу звязана з цяплом, гасціннасцю аднавяскоўцаў і дэгустацыяй найсмачнейшых страў.
Мэта педагагічнага праекта: далучэнне да народных традыцый праз знаёмства з самабытнай мясцовай кухняй.
Задачы:
фарміраваць уяўленне аб малой радзіме праз зносіны са старэйшым пакаленнем;
развіваць камунікатыўныя якасці, даследчыя навыкі;
выхоўваць пачуццё асабістай годнасці.

border-radius
Дзеннік праекта:

  • Маршрут першы “Калядны таўчоны мак з клёцкамі”

  • Маршрут другі “Кішка бульбяная па-кабыленску”
  • Вставка видео на сайт

    Кішка бульбяная па-цюкшынску



    Кішка бульбяная па-кабыленску


  • Усяго патрохі
  • Вставка видео на сайт

    Нарачанская паляндвіца


    Вставка видео на сайт

    Гатуем чыбрыкі

    border-radius border-radius