Прафсаюзнае жыццё
Бывшие ученики и председатель профсоюзной организации пришли поздравить с 80—летием Мицкевич Ленгину Адамовну
Педагагічны калектыў віншуе з 80-годдзем ветэрана педагагічнай працы Далінкевіч Галіну Уладзіміраўну.
Председатель профсоюзной организации Блажевич А.А. поздравляет секретаря Сливинскую В. Э. с выходом на пенсию.
Слет актива Мядельского района делегация от Нарочской средней школы № 1
Падвялі вынікі работы сістэмы адукацыі раёна за мінулы год і назвалі найлепшыя ўстановы.
Найлепшай установай агульнай сярэдняй адукацыі ў сельскай мясцовасці стала Нарацкая сярэдняя школа №1
Віншаванне жанчын з 8 сакавіка
Віншаванне мужчын з 23 лютага
Старшыня прафсаюзнай арганізацыі Блажэвіч Г.А. падчас правядзення акцыі «Ад усёй душы» наведала ветэрана педагагічнай працы Роўда Галіну Мікалаеўну і павіншавала з Днём нараджэння і Калядамі
Прафсаюз установы адукацыі павіншаваў работнікаў і іх дзяцей з надыходзячымі святамі
Узнагароджанне намесніка дырэктара па вучэбнай рабоце Валодзька С.А. ганаровай граматай упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Мядзельскага райвыканкама на жнівеньскай канферэнцыі
Віншуем з юбілеем 70-год ветэрана педагагічнай працы Харэвіч Леанарду Антонаўну
Акцыя "Павіншуем маму разам"
Віншуем з 65-годдзем настаўніка гісторыі Палонік Алену Аркадзьеўну
Віншаванне ветэранаў педагагічнай працы з Днём настаўніка
Вручение портфеля первокласснику, сыну члена профсоюзной организации учителя математики Мисуно Алексею
Профсоюзы поздравляют!
14 кастрычніка. Віншаванне са святам Дня маці!
Відэапаштоўка!
Відэапаштоўка!
23 верасня ва ўстанове адукацыі адбыўся прафсаюзны сход. На дадзеным сходзе прынялі ўдзел:
Бачкоў Дзмітрый Уладзіміравіч, намеснік старшыні Мінскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў,
Чарняўская Святлана Анатольеўна, старшыня Мядзельскай раённай арганізацыі прафсаюзаў,
Глінская Ірына Васільеўна, старшыня Мядзельскай раённай арганізацыі галіновага прафсаюза
Ко Дню семьи "Моя семья - моя страна"
С юбилеем!
С 23 февраля и 8 марта!
Накануне Дня матери профсоюзный комитет, с помощью учащихся школы, поздравил всех матерей, работающих в учреждении образования, с наступающим праздником.
За девять дней по периметру Беларуси
Год молодежи — воспевает креатив и потенциал тех, за кем стоит будущее страны — школьников, студентов, молодых специалистов, юных активистов и исследователей. Именно талантливая и серьезная молодежь позволяет заявлять Беларуси о себе на мировой арене — участвуя в разнообразных спортивных соревнованиях, олимпиадах, конференциях, творческих и исследовательских конкурсах, искусстве.
Знаковые мероприятия и проекты реализовываются в нашей школе. Это и велопробег, посвященный 70-летию Победы советского народа в Великой Отечественной войне, и комплекс образовательных проектов, мероприятий по повышению правовой культуры молодёжи. Так же внимание уделено поддержке ветеранам труда и ветеранам Великой Отечественной войны.
Основной долг всех последующих поколений нашей страны - долг перед поколением победителей - сохранить историческую память о Великой Отечественной войне, не оставить в забвении ни одного погибшего солдата, отдать дань благодарности за героический подвиг в Великой Отечественной войне живым ветеранам войны.
Незабыўнае ўражанне
Блізіцца самае галоўнае свята - 70-годдзе Вялікай Перамогі. Яго надыход адчуваецца ва ўсім: па тэлебачанні і радыё ідуць кінафільмы на ваенную тэматыку, інфармацыйныя праграмы расказваюць пра мерапрыемствы, якія праводзяцца ў розных установах краіны. Настаўнікі Нарацкай СШ №1 вырашылі сумясціць традыцыйную паездку ў тэатр з наведваннем музея Вялікай Айчыннай вайны. Запрасілі прыняць удзел ў мерапрыемстве ветэранаў працы, за што хочацца выказаць удзячнасць адміністрацыі школы і прафсаюзнай арганізацыі.
Выклікаў цікавасць ужо знешні выгляд новага будынка музея. Стаіць ён у вельмі прыгожым месце. Гэта цэнтр галоўных святочных мерапрыемстваў у сталіцы, да якіх ужо ідзе падрыхтоўка. Па дарозе сустрэлася некалькі пар маладых людзей у вясельнім убранні, якія прыйшлі да гэтага святога месца, каб ушанаваць памяць пра тых, хто падараваў ім шчасце жыцця і радаснай маладосці.
З кожным годам усё менш тых, хто змагаўся з ворагам, быў сведкам жудасных падзей, якія чынілі фашысты на нашай зямлі. Вырасла ужо новае пасляваеннае пакаленне, сёння нават для тых, каму каля 70 год, вайна ўжо гісторыя. І ў час, калі гэту гісторыю некаторыя палітыкі і нават краіны спрабуюць перапісаць па- своему, асаблівае значэнне набывае магчымасць ведаць праўду вайны.
Наведванне музея выклікала незабыўнае ўражанне: па-першае, вялікай колькасцю наведвальнікаў - не толькі дзяцей, але і дарослых, па – другое, музей уражвае багаццем і арыгінальнасцю падачы матэрыялу. Тут не толькі дакументы, фотаздымкі, але і вялікая колькасць ваеннай тэхнікі, панарамных экспазіцый. Пераходзячы з залы ў залу, мы як бы прайшлі праз усе ваенныя гады. Стоячы побач з фігурамі салдат і партызан у поўны рост, якія выкананы з вялікім майстэрствам, адчуваеш сябе ўдзельнікам той падзеі, якая тут адлюстравана. Тут прадумана і цудоўна выканана ўсё. Нават пахі музейных пакояў розныя: рэзка пахне хлараформам каля панарамы ваеннага шпіталю і свежай хвояй і апілкамі каля партызанскіх зямлянак. У кожнай зале ёсць магчымасць паглядзець відэафільм на выбраную тэму.
Дзелячыся думкамі пасля наведвання музея, усе аднагалосна выказалі вялікую радасць ад таго, што змаглі пабываць тут, і яшчэ гонар за краіну, якая так свята беражэ памяць пра сваю гісторыю і свой народ.
Прыгажосць і чысціня горада, яго цудоўная вячэрняя ілюмінацыя, велічнасць адноўленага будынку оперы і балета, які таксама давялося днямі наведаць, прэм’ера спектакля ў тэатры музычнай камедыі - усё яскрава падцвярджае думку, што наша сталіца на самай справе сапраўдны еўрапейскі горад, якім можна ганарыцца і прымаць у ім самых высокіх гасцей.
Ад імя ветэранаў , удзельнікаў экскурсіі Рызгунская Г.П.