Государственное учреждение образования

Нарочская средняя школа №1

More Website Templates @ TemplateMonster.com - Mrach 03, 2012!
Главная: Учащимся: Родителям
border-radius
Варанец Ала Яўгенаўна, педагог-псіхолаг
Спасылка для зварота: https://forms.gle/PGzzK2jEH8bAmjWn7
Тэл.: (01797) 48216

Скончыла ДУА “Акадэмія паслядыпломнай адукацыі” па спецыяльнасці “Практычная псіхалогія”.
З 2020 года па цяперашні час займае пасаду педагога-псіхолага ў ДУА “Нарацкая сярэдняя школа №1”.
Калі ў Вас узніклі пытанні, або Вы хочаце звярнуцца з запытам да педагога-псіхолага ДУА “Нарацкая сярэдняя школа №1” Варанец Алы Яўгенаўны, перайдзіце па спасылцы: https://forms.gle/PGzzK2jEH8bAmjWn7

АБО патэлефануйце па нумары тэлефона 48216,
АБО звярніцеся асобна ў кабінет сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай падтрымкі.

На працягу свайго жыцця кожны можа патрапіць у цяжкую або крызісную сітуацыю. Часам назапашваецца стомленасць альбо разладжваюцца адносіны з блізкімі, сябрамі. Няўжо ты перастаў разумець навакольных людзей? Як разабрацца ў тым, што адбываецца?
Справіцца з узніклымі праблемамі, адказаць на Вашы пытанні, а таксама аказаць садзейнічанне ў наладжванні адносін з навакольнымі Вам дапаможа псіхолаг.
Вы можаце звярнуцца да псіхолага:
Калі Вы не ведаеце, як паступіць;
Калі вычарпаны ўсе магчымасці самастойна справіцца з праблемай;
Калі знаходзіцеся ў стане душэўнага дыскамфорту;
Калі ў Вас узніклі міжасобасныя праблемы з блізкімі людзьмі;
Калі Вам здаецца, што Вы недастаткова эфектыўныя ў асобаснай, прафесійнай ці сацыяльнай сферах.
Псіхолаг дапаможа Вам:
Наладзіць узаемаадносіны з навакольнымі;
Пазбавіцца ад страхаў і адмоўных эмоцый;
Здабыць упэўненасць у сабе, паверыць у сябе і свае сілы;
Знайсці выйсці з канфліктных сітуацый, навучыцца вырашаць праблемы і дасягаць пастаўленых мэт;
Набыць унутраныя сілы, каб змяніць сябе і сваё жыццё ў лепшы бок;
Адкрыць свой патэнцыял і самарэалізавацца ў жыцці.
Вы заўсёды можаце разлічваць на эмацыйную падтрымку і ўвагу да Вашых праблем, на павагу Вашых інтарэсаў і поўную канфідэнцыяльнасць.





border-radius border-radius