Рэсурсны цэнтр па турысцка-краязнаўчым накірунку
Мэта: стварэнне ўмоў для развіцця сістэмы метадычнай работы і павышэння прафесійнай кампетэнцыі педагогаў ва ўстановах адукацыі Мядзельскага  раёна, распаўсюджванне перспектыўнага педагагічнага вопыту ДУА “Нарацкая сярэдняя школа №1”  па турысцка-краязнаўчай рабоце. 
Задачы: 
1. Павышэнне прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў праз укараненне ў практыку работы ўстаноў адукацыі Мядзельскага раёна шматузроўневай мадэлі метадычнай службы і рэсурснага цэнтра па турысцка-краязнаўчым накірунку.
 2. Садзейнічанне аптымізацыі адзінай інфармацыйна-адукацыйнай прасторы ўстаноў адукацыі праз павышэнне ўзроўню інфармацыйнай культуры педагогаў.
 3. Забеспячэнне распаўсюджвання вопыту ДУА “Нарацкая сярэдняя школа №1” па турысцка-краязнаўчай рабоце, па рабоце палатачных лагераў. 
Канцэпцыя работы
 
Праект практычнай падтрымкі і суправаджэння практычнай дзейнасці педагогаў школ раёна пры павышэнні ўзроўню яго асабістай прафесійнай кампетэнтнасці, выкарыстанні інавацыйных методык і іх укаранення ў адукацыйны працэс. Гэты цэнтр прапануе рэальную метадычную, кансультацыйную дапамогу, арганізуе майстар-класы, практычныя семінары, адкрытыя ўрокі. Рэсурсны цэнтр яднае творчыя сілы, дае магчымасць узняць на больш высокі ўзровень выхаваўчы працэс.
 
Прагназаванне вынікаў 
Укараненне шматузроўневай мадэлі метадычнай службы ў адукацыйны працэс устаноў адукацыі Мядзельскага раёна 
Стварэнне зборнікаў метадычных распрацовак педагогаў па дадзенай тэматыцы
Стварэнне відэафільмаў пра падарожжы
Распрацоўка турыстычных маршрутаў 
Загадам па аддзелу адукацыі, спорту і турызму Мядзелькага райвыканкама №488-О ад 04 верасня 2015г. і загадам №248-а ад 17.09.2015г. па ДУА “Нарацкая сярэдняя школа №1” на базе ДУА “Нарацкая сярэдняя школа №1” створаны рэсурсны цэнтр па турысцка-краязнаўчым накірунку.
На 2017/2018 н.г. у верасні быў распрацаваны План работы цэнтра.
ПРОГРАММА ЛЕТНЕГО ОЗДОРОВИТЕЛЬНОГО ПАЛАТОЧНОГО ЛАГЕРЯ С КРУГЛОСУТОЧНЫМ ПРЕБЫВАНИЕМПатрыятычнае эколага-краязнаўчае падарожжа "Па межах Беларусі"
Дадатак 1
Дадатак 2
Неугасима память поколений
ЭКСКУРСІІ (відэафільмы):	
							Экскурсія НП Прыпяцкі /  
							Экскурсія Мір-Нясвіж /  
							Экскурсія Магілёў /  
							Экскурсія Гервяты-Залессе /
							Велапаход /
							Экскурсія Брэст, Белавежская пушча /
							Экскурсія Аўгустоўскі канал Ліда /
							Экскурсія Масты Гродна /
							Экскурсія па Віцебскай і Пскоўскай абласцях /
							Экскурсія ў Гомель і Гомельскую вобласць /
							Падарожжа па Магілёўскай вобласці /
							Нашы падарожжы (відэафільмы)