Государственное учреждение образования

Нарочская средняя школа №1

More Website Templates @ TemplateMonster.com - Mrach 03, 2012!
Главная: Школьная жизнь

Экскурсія ў г. Магілёў



Экскурсія ў в.Гервяты, г.Ашмяны, п.Залессе



Тураў



19 снежня адбылася экскурсія ў горад Маладзечна.



21 лістапада адбылася экскурсія ў г.Мінск

Дзеці нашай школы наведалі музей Вялікай Айчыннай вайны, пабывалі ў Беларускім Дзяржаўным цырку, прагуляліся по горадзе.



19 верасня адбылася экскурсія па маршруце Нарач-Навагрудак-Несвіж-Мір-Нарач.

У Навагрудку наведалі разваліны замка, музей Адама Міцкевіча, адбылася аглядная экскурсія па гораду.

У Несвіжы - экскурсія па пейзажнаму парку і замку Радзівілаў.

У Міры наведалі выстаўку ўзнагарод Алімпійскага чэмпіёна, тэнісіста Максіма Мірнага "Мирные трофеи". Таксама адбылася экскурсія па Мірскаму замку.



І чатыры абласныя цэнтры

БОЛЬШ за два дзесяцігоддзі вучні разам з настаўнікамі нашай школы кожнае лета садзяцца на веласіпеды і калясяць па роднай зямлі. Не стала выключэннем і сёлетняе. Юныя турысты 6-7 класаў здзейснілі захапляючае падарожжа па маршруце: Нарач — Вішнева — Жодзішкі — Гервяты — Міхалішкі — Сарачанскія азёры — Камарова — возера Малыя Швакшты — возера Вялікія Швакшты — Свіраны — Нарач. Яны мелі магчымасць акрэпнуць фізічна, зарадзіцца энергіяй прыроды, навучыцца пераадольваць цяжкасці, павысіць спартыўна-турыстычнае майстэрства.
Апошнія шэсць год у школе стала таксама добрай традыцыяй арганізоўваць шматдзённыя аўтобусныя падарожжы па нашай краіне. Год моладзі многім запомніцца цікавай і паспяховай вандроўкай па маршруце: Нарач — Барысаў — Орша — Александрыя — Магілёў — Бабруйск — Гомель — Нацыянальны парк “Прыпяцкі” — Мікашэвічы — Тураў — Пінск — Кобрын — Брэст — Косава — Ружаны — Ваўкавыск — Гродна — Аўгустоўскі канал — Ліда — Ашмяны — Гервяты — Нарач. Паўсотні вучняў і настаўнікаў на аўтобусе Нацпарку “Нарачанскі” пераадолелі больш за 2200 кіламетраў. За шэсць дзён наведалі чатыры абласныя цэнтры, праехалі па тэрыторыі 39 раёнаў. Пабывалі на малочным заводзе ў Тураве, у Кобрыне — на вытворчасці па выпуску дэталей да трактароў “Беларус”. Нашы настаўнікі на працягу ўсёй экскурсіі распавядалі пра гістарычныя факты, узгадвалі цікавае пра тыя мясціны, па якіх імчаў наш аўтобус.
Моцныя ўражанні засталіся ад велічы гранітнага кар’ера, што каля Мікашэвічаў, Астравеччыны, дзе ўзводзіцца першая ў краіне атамная электрастанцыя, агратурыстычнага комплексу “Гарадзенскі маёнтак “Каробчыцы” пад Гродна. У Гервятах любаваліся адметным касцёлам і прыгажосцю ландшафтнага дызайну каля яго. Наогул, у гэтай паўночна-заходняй частцы нашай краіны шмат архітэктурных шэдэўраў, гістарычных мясцін. Асабліва выдзяляюцца стара­даўнія палацы Крэўскага, Гальшанскага замкаў. На нашым шляху прыадчынялі гістарычныя старонкі Лідскі замак, Косаўскі і Ружанскі палацы, сядзіба Тадэвуша Касцюшкі, якія аднаўляюцца. Запалі ў памяць амаль адзіная ў свеце царква абарончага тыпу ў вёсцы Мураванка, Тураўскае гарадзішча, палац Румянцава-Паскевічаў у Гомелі, Бабруйская цытадэль…
Наша школа здаўна сябруе з адміністрацыяй Нацыянальнага парку “Нарачанскі”. Разам удзельнічаем у розных экалагічных мерапрыемствах. А ў гэтым падарожжы з дапамогай яго супрацоўнікаў былі ажыццёўлены цікавыя экскурсіі па Нацпарку “Прыпяцкі”, на Аўгустоўскі канал. Так, па галоўнай воднай артэрыі Палесся Прыпяці з ветрыкам пракаціліся на мясцовым “цеплаходзіку”. Цудоўныя ўражанні засталіся і ад пераправы на шлюзе Дамброўка, што на Аўгустоўскім канале. Вялікая кампанія вандроўнікаў аказалася дружнай. Штодзень, вечарам ставілі, а раніцай згортвалі палатачны лагер, гатавалі вячэру, сняданак. Надвор’е стаяла, як па заказу: па-сапраўднаму летнія дзянькі. Удалося і накупацца ўволю, і нагуляцца. Вечарамі падоўгу сядзелі ля вогнішча, успаміналі ўбачанае за прайшоўшы дзень, апавядалі розныя гісторыі, забаўляліся, марылі.
У падарожжы не абыходзіцца без цяжкасцей, аднак гэта нас не засмучае. Мы больш увагі звяртаем на добры настрой, падтрымліваем адзін аднаго. Заўсёды здзіўляемся, як хутка пралятаюць дні падарожжа. Вось і цяпер, ззаду шэсць дзён вандроўкі, а здаецца — толькі што ад’ехаліся ад роднай школы. Таксама хочацца сказаць словы падзякі нашым добрасумленным кіроўцам аўтобуса Сяргею Баразне і Валерыю Машко. А па завяршэнні паездкі можам сцвярджаць: падарожнічаць па мілай сэрцу Беларусі вельмі цікава, пазнавальна і карысна. Далучайцеся!

В. ЖАЛУБОЎСКІ настаўнік інфарматыкі і матэматыкі Нарацкай сярэдняй школы №1.

За девять дней по периметру Беларуси

20-28 июня в школе организован эколого-краеведческий передвижной лагерь по памятным местам Беларуси.

Борисов - "Брилёвское поле", Могилёв - "Буйничское поле", Гомель - лагерь гибели более 100 тысяч военнопленных, Брест - Брестская крепость, Лида - Лидский замок.

11-19 июня в школе организован эколого-краеведческий передвижной лагерь по маршруту аг. Нарочь-Шеметово-Вишнево-Жодишки-Гервяты-Михалишки-аг. Нарочь