Навуковае аб’яднанне вучняў “Эрудыт”
Навуковае аб’яднанне вучняў (НАВ) –
добраахвотнае аб’яднанне вучняў, якія імкнуцца да больш глыбокага пазнання дасягненняў у розных абласцях навукі, тэхнікі, культуры, развіцця творчага мышлення, інтэлектуальнай ініцыятывы, самастойнасці, аналітычнага падыходу да асабістай дзейнасці, удасканалення ўменняў і навыкаў вучэбна-даследчай, рацыяналізатарскай, доследна-эксперыментальнай работы
* садзейнічаць павышэнню прэстыжа і папулярызацыі навуковых ведаў;
* развіваць у школьнікаў пазнавальную актыўнасць, даследчыя ўменні і навыкі, творчыя здольнасці ў працэсе вучэбнай і даследчай дзейнасці;
* знаёміць школьнікаў з метадамі і прыёмамі навуковага пошуку;
* вучыць рабоце з навуковай літаратурай, адбіраць, анілізаваць, сістэматызаваць матэрыял, выяўляць і фармуляваць праблемы, граматна афармляць навуковую работу, авалодаць майстэрствам дыскусіі, выступаць перад аўдыторыяй з дакладамі аб дасягненнях айчыннай і сусветнай практыкі, правільна абыходзіцца з абсталяваннем, неабходным для эксперыментаў;
* садзейнічаць прафесійнаму самавызначэнню вучняў.
Удзельнікі НАВ:
* Членамі НАВ з’яўляюцца вучні школы, жадаючыя актыўна ўдзельнічаць у рабоце якой-небудзь секцыі аб’яднання;
* за актыўную дзейнасць у НАВ і выкананне канкрэтных работ вучні ўзнагароджваюцца дыпломамі, граматамі, стымулююцца экскурсійнымі паездкамі.